52_пра саломапляценне і павука саламянага.
Manage episode 350528359 series 3355611
А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія беларусам штодня і па сьвятах служылі.
Хто ж насамрэч практыкаю саломапляцення зацікавіцца, дазнацца схоча што гэта за павукі такія, адкуль ўзяліся, што ў хаце робяць, ды як іх самім канструяваць можна, запрашаю ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі працяг байкі даслухаць можна, але і поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі вырабаў саламяных разгледзець, са слоўнічкам пазнаёміцца, ды на пытанні жартаўлівыя вакол саломапляценьння паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
75 episode