Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч і Аксана Акуневіч. Ад казкі да жыцця дарослага
MP3•Beranda episode
Manage episode 438957842 series 2404935
Konten disediakan oleh euroradiofm. Semua konten podcast termasuk episode, grafik, dan deskripsi podcast diunggah dan disediakan langsung oleh euroradiofm atau mitra platform podcast mereka. Jika Anda yakin seseorang menggunakan karya berhak cipta Anda tanpa izin, Anda dapat mengikuti proses yang diuraikan di sini https://id.player.fm/legal.
Насуперак перасцярогам, што, маўляў, дзеці беларусаў у вымушанай эміграцыі вымушана застануцца адарванымі ад усяго беларускага і ў выніку страцяць сваю ідэнтычнасць, не спраўдзіліся. Створаныя ў першыя гады вялікай хвалі эміграцыі пасля выбараў 2020 года беларускія школкі, хабы, гурткі, цэнтры дапамогі і салідарнасці не толькі працягваюць працаваць, але і пашыраюць свой склад і патэнцыял. Ці застаецца запатрабаванасць у беларусацэнтрычных адукацыйных ініцыятывах за мяжой і што яны даюць дзецям беларускіх эмігратаў? Што найперш запатрабавана сярод бацькоў ды дзяцей і як адрозніваюцца ў гэтым сэнсе беларускія дыяспары ў Грузіі і Еўропе? Якую дапамогу аказваюць мясцовыя ўлады і ці магчыма цягнуць беларускую справу за мяжой сваімі сіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч і дырэктарка беларускамоўнай школы ў Батумі, заснавальніца беларускай прасторы “аКсяродак” Аксана Акуневіч.
…
continue reading
12044 episode